Супольнасць беларусаў у Шкоцыі/Шатландыі

“Як павінен трымацца беларус на чужыні? Ніхай памятае, што чужынцы, угледаючыся на яго, будуць судзіць аб усім народзе. Дык ніхай беларус на чужыні годна і паважна прэдстауляе сваю нацыю.” 

 

В. Ластоўскі

Беларуская дыяспара ў  Шкоцыі даволі нешматлікая. У краіне адсутнічае непасрэднае дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь, а значыцца не праводзіліся культурныя мерапрыемствы і канферэнцыі, не ажыццяўляліся міжнародныя камунікацыі. Таму да нядаўняга часу мы, беларусы Шкоцыі, былі нешматслоўныя. Да нядаўняга часу мы і не падазравалі, што ходзім па адных і тых самых вуліцах з іншымі выдатнымі беларусамі. Да нядаўняга часу мы не маглі сабе ўявіць, што калі-небудзь аб’яднаемся і разгарнем крылы, як сталая і паспяховая дыяспара …

 

Але падзеі лета 2020 года змянілі нас назаўжды.

 

Народнае пасольства Беларусі ў Шкоцыі/Шатландыі.

9 жніўня 2020 года некаторыя знас паехалі ў Лёндан каб прагаласаваць  на прэзідэнцкіх выбарах. Паводле дадзеных незалежных назіральнікаў, Святлана Ціханоўская набрала болей за 85% галасоў. Гэтыя галасы былі злачынна скрадзеныя ілжывай Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй і самаабвешчаным прэзідэнтам А. Лукашэнкам.

 

У сувязі з гэтым мы, беларусы Шкоцыі, абвяшчаем аб стварэнні незалежнага народнага пасольства Беларусі ў Шкоцыі. Пад эгідай нашага аб’яднання мы абавязуемся прадстаўляць інтарэсы дэмакратычнага руху свабодных беларусаў, змагацца за правы чалавека на нашай радзіме, арганізоўваць культурныя і палітычныя мерапрыемствы ў Шкоцыі,  для стварэння дыялогу паміж шкоцкім  й беларускім грамадствамі, аб’ектыўна і своечасова асвятляць падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі.

 

Афіцыйная пазіцыя Шкоцыі/Шатландыі.

Першы міністар Шкоцыі абвясціла пра сваю падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

 

Беларусы ў Шкоцыі/Шатландыі.

Колькасць беларусаў у Шкоцыі складае больш за 200 чалавек. Сярод сяброў дыяспары ёсць людзі розных прафесій: музыкі, журналісты, навукоўцы, праграмісты і многія іншыя. Пачынаючы з ліпеня 2020 года наша дыяспара рэгулярна праводзіць вулічныя акцыі ў падтрымку свабоднай Беларусі, сустракаецца з прадстаўнікамі СМІ і шкоцкага  парламентарыямі. У бліжэйшай будучыні дыяспара плануе актыўнае развіццё і пашырэнне падобных мерапрыемстваў і стварэнне платформы для дыялогу паміж беларускай і шкоцкай грамадзянскай супольнасцю.

 

Кантакты: 

Email: [email protected]

Telegram: https://t.me/belarusionsinscotland

Twitter: https://twitter.com/p_c_b_s

Facebook: https://www.facebook.com/groups/389182678720946